Як плаціць за харчаванне ў школьных сталовых

Асабовы рахунак вучня складаецца з 10-ці знакаў.

Калі асабовы рахунак вучня (уліковы нумар вучня), які Вам далі, складаецца з 10-ці знакаў, гэта значыць, што Вы можаце аплачваць школьнае харчаванне праз сістэму АРІП, у любым зручным месцы і часу – праз усю аплатную інфраструктуру ўваходзячых у АРІП 23 банкаў і аддзяленняў «Белпошты» – інтэрнэт-банк, мабільны банкінг, інфакіёскі, касы банкаў і банкаматы.

Для аплаты за школьнае харчаванне праз АРІП у дрэве паслуг выбіраеце:

Сістэма РазлікАдукацыя і развіццё горад Мінск Камбінат школьнага харчавання Раён Харчаванне (АРІП)

Далей уводзіце 10-ці значны ўліковы нумар вучня, указваеце код паслугі 4436031, уносіце суму плацяжу. Патрэбна праверыць карэктнасць інфармацыі.

Робіце плацеж.

Асабовы рахунак вучня складаецца з 16-ці знакаў..

Калі ў школе ў якасці асабовага рахунку для аплаты харчавання Вам далі 16-ці значны ўнікальны нумар (ён паказаны на адным баку «Карты навучэнца»), які прысвоілі вучню ў ААТ ААБ «Беларусбанк», то плацеж будзе ажыццяўляцца некалькі інакш.

Для аплаты за школьнае харчаванне праз АРІП у дрэве паслуг выбіраеце:

Сістэма РазлікАдукацыя і развіццё горад Мінск Камбінат школьнага харчавання РаёнХарчаванне (картка навучэнца)

Далей уводзіце 16-ці значны ўліковы нумар вучня, указваеце код паслугі 4501771, уносіце суму плацяжу. Патрэбна праверыць карэктнасць інфармацыі.

Робіце плацеж.

Іншыя магчымыя спосабы аплаты, асабовыя рахункі і ўліковыя нумары вучняў неабходна ўдакладняць у класнага кіраўніка ці адміністрацыі школы.

Інфармуем аб тым, што ніякіх камісій пры аплаце школьнага харчавання праз сістэму «Разлік» з бацькоў не спаганяецца.