17.09.2023
Дзень народнага адзінства

Дарагія сябры! Сёння, 17 верасня, мы разам адзначаем Дзень народнага адзінства, які нагадвае нам аб важнасці захавання адзінства і згоды ў нашай краіне. Гэтае свята сімвалізуе нашу згуртаванасць і імкненне да міру і ўзаемаразумення, а таксама пераемнасць пакаленняў і непахіснасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. У Дзень народнага адзінства мы не забываем пра значнасць нашай гісторыі і важныя падзеі, такія як уз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, якое стала важным крокам на шляху да пабудовы нашай сучаснай дзяржаўнасці. Мы — шматнацыянальнае і шматкультурнае грамадства, якое заўсёды жадае жыць у міры і згодзе, захоўвае і развівае лепшыя традыцыі. Толькі аб’яднаўшыся, мы зможам пераадолець любыя цяжкасці і дасягнуць вялікіх поспехаў. У нашым адзінстве і згуртаванасці — паспяховасць будучыні, грунтоўны падмурак далейшага развіцця і аснова рэзультатыўнасці ўсіх добрых пачынанняў. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў жадаюць усім жыхарам роднай Беларусі моцнага здароўя, дабрабыту і міру ў вашым доме. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю і поспехам, а наша краіна будзе квітнець і развівацца! Са святам!