Кафэ вытрымана ў беларускім нацыянальным стылі, у інтэр'еры шмат драўляных элементаў, драўляная мэбля, вышытыя ручнікі, карціны з выявамі традыцыйных беларускіх святаў. Усё гэта разам стварае асаблівую атмасферу самабытнасці і ўтульнасці.
Меню кафэ, вядома, заснавана на лепшых традыцыях беларускай кухні: мачанка, дранікі, разнастайныя закускі, салаты, дэсерты і напоі (мядовуха, морсы і інш.). А падача страў гасцям у патэльнях, гаршках і чыгунках толькі ўзмацняе нацыянальны каларыт.
Адначасова ў меню таксама прадстаўлены стравы еўрапейскай кухні.
З чацвярга па суботу кафэ «Традыцыі» забаўляе сваіх наведвальнікаў жывой музыкай у выкананні прафесійнай спявачкі.
Арганізацыя і правядзенне ўрачыстасцяў (мерапрыемстваў).
У кафэ маецца 2 залы. Вялікая зала на 50 месцаў падыдзе для правядзення вясельных мерапрыемстваў, юбілеяў, фуршэтаў, тэматычных вечарын. Малая зала на 20 месцаў прадастаўляецца для правядзення ціхіх мерапрыемстваў у ўтульнай абстаноўцы, а таксама для семінараў, прэзентацый і дзелавых сустрэч.
Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртацца па тэлефоне: +375(17) 397-54-94.